Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

19.04.22

Раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі старэйшых груп

   19 красавіка ва ўстанове прайшло раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі старэйшых груп па тэме "Фальклор як сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да вытокаў беларускай народнай культуры".    

  У практычным блоку быў прадстаўлен інтэгрыраваны занятак па адукацыйным абласцям «Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін”, “Музычнае мастацтва” па тэме “Чароўны куфэрак”.

  Занятак пачаўся з музычнага прывітання і сюрпрызнага моманту: прыходу дзяўчыны Марылі. Яна прынесла чароўны куфэрак, у якім знаходзіліся загадкі, прымаўкі і прыказкі, народныя гульні, паданні. Марылька прапанавала адкрыць куфэрак і пачаць з загадак, бо яны лічацца скарбонкай народнай мудрасці і назіральносці. Выхаванцы адгадвалі загадкі пра музычные інструменты, пасля чаго паігралі у аркестры. Потым выхаванцы нагадалі прыказкі і прымайкі пра працу, пагулялі ў беларускую народную гульню “Марылька”, паслухалі паданне пра трох падарожнікаў, спелі песню пра Беларусь, станцавалі танец “Купалінка”. Дзеці былі актыўнымі, з захапленнем выконвалі ўсе заданні.

     Такія заняткі спрыюць выхаванню ў дзяцей любві да сваей спадчыны, да розных відаў беларускага фальклору.

Фотаматэрыялы

06.01.22

МЧС информирует

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта